Пробашч з Салігорска застаецца ў Беларусі - улады часова адмянілі рашэнне
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дазвол на служэнне для а. Сабеслава падоўжаны на паўгады, што будзе далей - невядома
Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Беларусі паведаміў Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што рашэнне наконт айца Сабеслава Тамалы змененае. Нагадаем, раней пробашчу рыма-каталіцкай парафіі святога Францішка ў Салігорску забаранілі далей працягваць служэнне ў Беларусі. Паляк, а. Сабеслаў Тамала OFM, павінен быў спыніць рэлігійную дзейнасць з 31 студзеня.
Калі пра гэта стала вядома, вернікі пачалі збіраць подпісы ў падтрымку святара - яго вельмі паважаюць у Салігорску, ён удзельнічаў у будаўніцтве мясцовага храма, а ў цэлым служыць у Беларусі ужо больш за 20 гадоў. За тое, каб пробашч застаўся ў краіне, у лічаныя дні падпісаліся каля 500 чалавек.
Пасля хвалі абурэння, выкліканай рашэннем уладаў, Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў скасаваў папярэдняе рашэнне і падоўжыў дазвол на служэнне для а. Сабеслава на паўгады. Што будзе далей - невядома. Нагадаем, цяпер вядзецца збор подпісаў у падтрымку віцебскага пробашча, якому таксама забаранілі служыць у Беларусі. За яго ў інтэрнэце ўжо падпісаліся таксама амаль 500 чалавек.
Related items
-
«У будні – 2-7 чалавек». Святар з Мінска пераехаў у Магілёў і дзеліцца ўражаннямі
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў