Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён падзякаваў за складзеныя ахвяраванні і запрасіў да наведавання санктуарыя.
Першыя фота і відэа з новым кусташам і пробашчам парафіі апублікаваў 25 верасня Нацыянальны санктуарый. Як мы паведамлялі раней, ксяндза Дзмітрыя Дубовіка змяніў на гэтай пасадзе былы пробашч з Барысава ксёндз Аляксей Раманчук.
Святар прывітаў вернікаў, падзякаваў ім за ўсе складзеныя ахвяраванні на аднаўленне святыні пасля пажару і запрасіў да наведавання санктуарыя і малітвы ля цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Таксама новы пробашч падзякаваў свайму папярэдніку за клопат аб святыні ў «няпросты час».
Ксёндз Аляксей Раманчук паказаў свайго сабаку, з якім, верагодна, прыехаў у Будслаў. Цяпер у санктуарыі не толькі кот, які стаў героем старонкі парафіі ў Instagram, але і новы жыхар – сабака Бэлла.
Media
Related items
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі