BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апублікавана праграма каталіцкага фэсту ў Будславе-2019

Свята ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці пройдзе 5-6 ліпеня

У 2019 годзе ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 5-6 ліпеня. Самыя маштабныя святкавання беларускіх католікаў у гэты раз пройдуць пад дэвізам "Каралева сем'яў, маліся за нас". Праграму фестывалю апублікаваў афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі Сatholic.by.

Праграма

5 ліпеня

  • 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў новым кусташам санктуарыя кс. Дзмітрыем Дубовікам
  • 18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў
  • 20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
  • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня

  • 0.00 — св. Імша з працэсіяй са свечкамі
  • 2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
  • 2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду перад абразом Маці Божай
  • 4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 6.00 — Фацімскі ружанец
  • 7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай (на польскай мове)
  • 8.30 — прэзентацыя рады па справах сям’і пры ККББ
  • 10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія з заключным благаслаўленнем

На працягу ўсяго фэсту святары чакаюць з паслугай споведзі ў канфесіяналах базылікі і на адкрытым паветры.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць