Першае свята "Казюкі" правялі ў Стоўбцах
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч
У суботу, 2 сакавіка, у Стоўбцах адбыўся фэст у гонар святога Казіміра. Урачыстасці арганізавалі ў мясцовай каталіцкай парафіі святога Казіміра пад назвай «Казюкі стаўпецкія». Свята наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
У рамках фэсту адбылася працэсія ад месца зруйнаванага касцёла да месца, дзе сёння будуецца новы храм.
- Нейкі чалавек прынёс нам проста на пляц перад пачаткам працэсіі абраз Маці Божай Суцяшэння са зруйнаванага касцёла, які перадаў яму яшчэ ягоны дзед. Абраз мы праняслі ў працэсіі і размясцілі ў капліцы, - распавядае пробашч парафіі кс. Ігар Лашук. - Мы ўзялі на працэсію Крыж, фігуру святога Міхала Арханёла, абраз святога Казіміра, але не ўзялі ні абраза, ні фігуры Найсвяцейшай Панны Марыі. Але Маці наша, Суцяшэнне нашае, Сама нам з’явілася. Ці не цуд?
Затым служылі святую Імшу, а пасля правялі Біблійны сімпозіум, прысвечаны афіцыйнаму выданню Новага Запавету на беларускай мове. Так у Стоўбцах правялі першыя «Казюкі», у наступным годзе плануецца зладзіць больш маштабнае свята.
Media
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік