BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Польшчы святары спалілі кнігі пра Гары Потэра. Навошта?

У вогнішча патрапілі некаторыя кнігі і прадметы, якія, на погляд арганізатараў акцыі, вучаць магіі або выкарыстоўваюцца для чараўніцтва

У сусветную прэсу, у тым ліку рускамоўную, патрапіла навіна з невялікага польскага горада Кашалін. Там у Нядзелю радасці, якую адзначаюць у Каталіцкай царкве у сярэдзіне Вялікага посту, у мясцовай парафіі правялі дзіўную акцыю. Святары спалілі некаторыя кнігі і прадметы, якія, на іх погляд, вучаць магіі або выкарыстоўваюцца для чараўніцтва. Кнігі, маскі, статуэткі прынеслі самі парафіяне. Так атрымалася, што ў полымя патрапілі і кнігі пра Гары Потэра пісьменніцы Джоан Кэтлін Роўлінг.

Паведамленне пра акцыю з'явілася на старонцы Fundacja SMS Z NIEBA ў Фэйсбуку і выклікала гарачыя спрэчкі. Сваё стаўленне да таго, што адбылося ў польскім горадзе, карыстальнікі сацсеткі выказалі ўжо ў 7,5 тыс. каментатарах.

У першакрыніцы так патлумачылі сэнс акцыі: тое, што чытае чалавек, уплывае на яго светаўспрыманне.

Гараскопы, астралогія, хірамантыя, варажба, зварот да медыума - усё гэта хавае імкненне да ўлады над часам, гісторыяй - тым, што належыць Богу. Усе практыкі магіі або вядзьмарства, з дапамогай якіх спрабуюць прыручыць акультныя сілы, сур'ёзна супярэчыць веры. Заганна насіць амулеты, а спірытызм часта мае на ўвазе варажбу або магічныя практыкі. Вось чаму Царква перасцерагае вернікаў.

У паведамленні прыводзяцца цытаты з Бібліі, у прыватнасці: «Куміры багоў іхніх спаліце агнём; не пажадай узяць сабе срэбра або золата, якое на іх, каб гэта не сталася табе сеткаю, бо гэта агіда для Госпада, Бога твайго» (Друг. 7.25). А таксама: «А з тых, што займаліся чарадзействам, даволі многія, сабраўшы кнігі свае, спалілі перад усімі, і палічылі цэны іх, і выйшла іх на пяцьдзясят тысяч драхмаў» (Дз. 19).

Не будзем даваць ацэнку ўчынку парафіяльных святароў з Кашаліна, але ўзгадаем, як беларускі каталіцкі святар Андрэй Буйніч разважаў на тэму «Хрысціянства і літаратура» на прыкладзе твораў Джоан Кэтлін Роўлінг:

- Некаторыя вобразы Роўлінг, пры належнай растаропнасці, могуць быць выкарыстаны намі у хрысціянскай катэхезе для таго, каб навучыць дзяцей і дарослых асноўным прыёмам духоўнай барацьбы. Мне здаецца, што такі падыход значна лепшы, чым проста забараніць чытаць добрую казку, гэтым самым выклікаючы ў дзіця ўнутраны канфлікт паміж яго верай у Бога і верай у то, што кніжка пра Гары Потэра таксама добрая. Можа стацца, што бачачы неабгрунтаваную агрэсію з боку людзей, якія забараняюць яму чытаць яго любімую кнігу, дзіця абярэ толькі бок Потэра і несвядома адыдзе ад Бога.

Адзначым таксама, што Каталіцкая царква не забараняе чытаць якія б то ні было кнігі, не мае «спісу забароненых кніг», і ў прыватнасці творы пра Гары Потэра ніколі афіцыйна не асуджала.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць