«Радыё Марыя» адкрывае віншавальную праграму
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Першы выпуск - увечары ў панядзелак
З 29 красавіка каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі адкрывае віншавальную праграму. Першы выпуск адбудзецца ў панядзелак у 20:20 - адразу пасля ружанцовай малітвы.
- Хочаш павіншаваць святара з гадавінаю святарскага пасвячэння або з імянінамі? У мамы юбілей? У сябра нарадзіўся сын? Ці проста ў цябе добры настрой і хочацца падзякаваць Госпаду за дзень? Цяпер мы разам можам падзякаваць Богу і парадавацца за блізкіх у эфіры. Віншаванні, спевы, малітва ў новай рубрыцы «Plurimus Annos!» - анансуюць на радыё.
Дасылаць віншаванні можна на нумар +375445137397 у Viber альбо па тэлефоне ў прамы эфір.
Цікава, што пазыўныя для новай праграмы у пятніцу запісалі з аргана ў мінскай катэдры з дапамогай маэстра Уладзіміра Неўдаха.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі