BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Бог побач, Ён усміхаецца!» Фотафакт з Гродна

Над фарным касцёлам заснялі яркую вясёлку

Прыгожае фота апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы каталіцкая верніца з Гродна Анюта Маміна. Яна засняла яркую вясёлку над фарным касцёлам у сваім горадзе (Катэдральны сабор Святога Францішка Ксаверыя).

- Бог побач, Ён усміхаецца! - падпісала дзяўчына свой здымак.

Нагадаем, у хрысціянстве вясёлка - гэта сімвал запавету Бога з чалавекам (або знак Божага прабачэння). Пра гэта напісана ў Старым Запавеце Бібліі, дзе распавядаецца пра тое, што адбылося пасля Сусветнага патопу:

Выйшаў Ной з усім сямействам сваіх з каўчэга. Таксама ўсе жывёлы разышліся па зямлі і птушкі разляцеліся па дрэвах. Ной склаў з камянёў ахвярнік. Затым ён узяў некалькі жывёл і птушак і прынёс іх у ахвяру Богу. Госпаду была да спадобы гэтая ахвяра, і Ён сказаў: "Не буду больш праклінаць зямлю за чалавека, бо намысел сэрца чалавечага - зло ад маладосці ягонай; і не буду болей забіваць усё жывое, як Я зрабіў. У далейшым ва ўсе дні зямлі сяўба і жніво, холад і спёка, лета і зіма, дзень і ноч не спыняцца". Бог блаславіў Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: "Вось, Я пастаўлю запавет Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі пасля вас... што не будзе болей знішчана ніякая плоць водамі патопу і не будзе ўжо патопу на спусташэнне зямлі... Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю... Калі Я навяду воблака на зямлю, дык явіцца вясёлка ў воблаку... і ўспомню запавет вечны паміж Богам і паміж усякай душою жывою... Вось азнака запавету, які Я паставіў паміж Мною і паміж усякім целам, якое на зямлі".

Media

Last modified onПанядзелак, 23 Верасень 2019 11:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць