BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускі фільм атрымаў першае месца на фестывалі ў Польшчы

Стужка распавядае пра людзей у перыяд камуністычных ганенняў на Каталіцкі Касцёл у Беларусі

Фільм «Касцёл на Крыжы», нядаўна зняты ў Беларусі, атрымаў першую перамогу на фестывалі. У намінацыі гiстарычных дакументальных фiльмаў на ХХХIV Miedzynarodowy Katolocki Festiwal Filmow i Multimediow "KSF Niepokalana 2019" у Варшаве беларускай стужцы прысудзілі першае месца, паведаміла Беларускай службе Vatican News рэжысёр Кася Растоцкая.

Дакументальная стужка тэлеканала «Белсат» складаецца з дзвюх серый і распавядае пра людзей у перыяд камуністычных ганенняў на Каталіцкую царкву ў Беларусі. Першая серыя фільму расказвае пра лёсы святароў, а другая - пра трагічную гісторыю святыняў. Агулам фільм складаецца з дзевяці гісторый.

Здымкі праходзілі на тэрыторыі Гарадзенскай і Мінскай абласцей, бо гэтыя тэрыторыі адносіліся да Заходняй Беларусі - касцёлы там дзейнічалі да 1939 году і таму захаваліся жывыя сведкі, якія памятаюць, як адбываліся рэпрэсіі, і як людзі баранілі свае касцёлы.

Праз фільм мы паказваем перш за ўсё тое, дзе ў чалавеку знаходзіцца мяжа, за якой звычайная асоба робіцца героем. І высветлілася, што простыя людзі голымі рукамі баранілі свае святыні, калі бальшавікі спрабавалі іх забраць. Яны клаліся пад трактары, закрывалі сабой дзверы касцёлаў, распавяла рэжысёр.

Фестываль каталіцкага кіно і мультымедыя «KSF Niepokalana 2019» арганізуецца Асацыяцыяй каталіцкага кіно святога Максіміліяна Марыя Кольбэ. Гэта адзін з самых аўтарытэтных каталіцкіх кінафестываляў.

Media

Last modified onЧацвер, 26 Верасень 2019 16:44
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць