Католікам прапануюць аб'яднацца ў Калядным флэшмобе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Мы праспяваем адну калядную песню і потым змантуем гэта ў відэа»
Далучыцца да Каляднага флэшмобу запрашаюць католікаў і не толькі. Ініцыявала акцыю масквічка Карына Ан, якая распавядае:
- Я люблю спяваць. Можна сказаць, "Музыка - гэта маё жыццё", але гэта занадта пафасна. Я проста спяваю колькі сябе памятаю, люблю дзяліцца гэтым з іншымі і арганізоўваць музычныя эксперыменты. Напрыклад, у 2016 годзе мы праспявалі Мультымоўную версію гімна СДМ ў Кракаве. У гэтым годзе я хачу прапанаваць усім католікам, якія спяваюць і падпяваюць, аб'яднацца ў Калядным музычным флэшмобе: мы ўсе праспяваем адну калядную песню і потым змантуем гэта ў відэа! Так мы аб'яднаемся з музычнага боку, нягледзячы на адлегласці.
Для ўдзелу не патрэбна ніякая наварочаная тэхніка: толькі навушнікі і тэлефон з прыстойнай камерай. Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада, напісаць трэба Карыне ў асабістыя паведамленні.
- Распавядзіце знаёмым і сябрам - чым нас больш, тым больш музычна! Chrismas is coming! - заклікае дзяўчына.
Media
Related items
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда