Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2020 годзе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Вялікдзень католікі адзначаць 12 красавіка, а Божае Нараджэнне будзем адзначаць тры дні!
Публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкай Царкве ў 2020 годзе. Папялец, пачатак Вялікага посту, будзе 26 лютага. Аднак папулярнае ў грамадстве свецкае свята Жаночы дзень, 8 сакавіка, жадаючыя змогуць адзначыць: на гэтую дату прыходзіцца Другая Нядзеля Вялікага посту, калі пост адмяняецца.
Вялікдзень католікі адсвяткуюць 12 красавіка. Пачатак Адвэнту адбудзецца 29 лістапада. А Божае Нараджэнне, 25 снежня, прыпадае на пятніцу. Гэта значыць, што наперадзе выхадныя, і зможам адзначаць Раство тры дні!
Тлустым шрыфтам выдзелены ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў у гэтыя дні абавязковыя.
Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня
Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня
Хрост Пана - 12 студзеня
Ахвяраванне Пана - 2 лютага
Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда - 11 лютага
Папялец (пачатак Вялікага посту) - 26 лютага
Святога Юзафа - 19 сакавіка
Звеставанне Пана - 25 сакавіка
Пальмавая (Вербная) нядзеля - 5 красавіка
Вялікдзень - 12 красавіка
Свята Божай Міласэрнасці - 19 красавіка
Унебаўшэсце Пана - 21 траўня
Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 31 траўня
Пана Нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і вечнага святара - 4 чэрвеня
Найсвяцейшай Тройцы - 7 чэрвеня
Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста - 11 чэрвеня
Найсвяцейшага Сэрца Езуса - 19 чэрвеня
Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля - 24 чэрвеня
Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай - 2 ліпеня
Перамянення Пана - 6 жніўня
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня
Нараджэнне Божай Маці - 8 верасня
Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня
Святых Арханёлаў - 29 верасня
Дзень усіх святых - 1 лістапада
Успамін усіх памерлых вернікаў - 2 лістапада
Хрыста, Валадара Сусвету - 22 лістапада
Пачатак Адвэнту - 29 лістапада
Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня
Божае Нараджэнне - 25 снежня
Святой Сям'і - 27 снежня
Related items
- Упершыню малітва аб адзінстве хрысціян прайшла не ў Мінску – гэта не выпадковасць
- «Хрысціянскія фэйкі» множацца ў сацсетках: каму гэта трэба?
- У Беларусі засталося менш за 500 рыма-каталіцкіх парафій
- «Ніхто не падзякаваў Богу». Што папярэднічала пажарам у Лос-Анджэлесе, распавялі хрысціяне
- «Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд святар, асуджаны на 11 гадоў