Стартавала малітоўная ініцыятыва аб правядзенні сумленных выбараў у Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкая школа малітвы прапанавала штодня маліцца за нацыю
Каталіцкая «Школа малітвы Natus Est» паведаміла пра распачатую штодзённую «Малітву за нацыю» да Маці Божай. Тэкст малітвы прапанаваны ўсім жадаючых - для індывідуальнага чытання.
- Молімся аб правядзенні сумленных выбараў у Беларусі і аб ажыццяўленні Божай волі ў Беларусі, - гаворыцца ў паведамленні. Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў краіне пройдуць 9 жніўня.
Прыводзім тэкст малітвы:
У імя Айца і Сына і Духа Святога,
О Усемагутная Тройца, мы аддаем Рэспубліку Беларусь у рукі Беззаганнай Марыі, каб Яна магла прадставіць нашу краіну Табе. Праз Яе мы хочам падзякаваць Табе за багатыя прыродныя рэсурсы гэтай краіны і за свабоду, якая з'яўляецца яе спадчынай. Праз пасрэдніцтва Марыі будзь міласэрны да Каталіцкага Касцёла Беларусі. Адары нас мірам. Будзь міласэрны да нашага прэзідэнта і да ўсіх прадстаўнікоў урада. Дай нам плённую эканоміку, заснаваную на справядлівасці і дабрачыннасці. Будзь міласэрны да фінансаў, прамысловасці і працоўных рэсурсаў краіны. Абарані жыццё сем'яў нашай нацыі. Захавай у нас каштоўны дар святарскіх і законных пакліканняў. Праз заступніцтва нашай Мамы будзь літасцівы да нямоглых, бедных, спакушаных, грэшнікаў - да ўсіх, хто знаходзіцца ў патрэбе. Марыя, Беззаганная Дзева, наша Мама, Заступніца нашай зямлі, мы праслаўляем Цябе, шануем Цябе і аддаем сябе Табе. Абарані нас ад любой шкоды. Маліся за нас, каб мы заўсёды дзейнічалі ў адпаведнасці з Тваёй воляй і воляй Твайго Боскага Сына, каб мы маглі жыць і паміраць, узносячы хвалу Пану. Амэн.
Молімся: ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Напрыканцы молімся:
Маці Божая Новага Жыцця, маліся за нас!
Святы Казімір каралевіч, маліся за нас!
Святы Ян Павал ІІ, маліся за нас!
Media
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва