Будслаў-2020: базыліку зачыняць нанач, а працэсія пройдзе ўдзень [трансляцыя]
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У санктуарый скіраваліся індывідуальныя пілігрымы
1 ліпеня ў Будславе пачынаюцца парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Нагадаем, агульнабеларускае свята ў 2020 годзе было адменена з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі > Таксама не арганізоўваліся традыцыйныя масавыя пілігрымкі. Але да Маці Божай Будслаўскай скіраваліся індывідуальныя пілігрымы - пешкі, на матацыклах і нават на монаколе > Яны павінны прыбыць на парафіяльныя ўрачыстасці.
1 ліпеня святая Імша ў Будславе адбудзецца ў 18.00, 2 ліпеня - у 9.00, 12.00, 18.00. Пасля службы а 12-й гадзіне пройдзе эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі. Усе святыя Імшы будуць служыць на адкрытым паветры - дзеля выканання санітарна-эпідэміялагічных прадпісанняў.
Упершыню базыліка будзе зачынена нанач. Звычайна многія пілігрымы заставаліся ў святыні на працягу ночы, але сёлета, каб пазбегнуць рызыкі распаўсюду каронавірусу, санітарныя службы папрасілі зачыніць базыліку з 22.00 1 ліпеня да 7.00 2 ліпеня, паведаміў на сваёй старонцы кс. Аляксандр Улас.
Усіх удзельнікаў урачыстасцяў просяць захоўваць сацыяльную дыстанцыю і быць у масках. Далучыцца да малітвы онлайн можна з дапамогай відэа-трансляцыі з санктуарыя.
Media
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні