BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі»

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі заклікаў не баяцца цяжкасцяў

Падчас парафіяльнага адпусту ў Будславе 2 ліпеня старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў не баяцца цяжкасцяў. Іерарх таксама выказаў надзею на кансалідацыю беларускага грамадства перад выбарамі прэзідэнта.

- Бог суцешыў апосталаў на моры і сказаў: не бойцеся. І нам трэба не баяцца, а адчыніць сэрцы Езусу, каб ён быў у нас і нашым народзе, які выбірае сваю будучыню, - адзначыў арцыбіскуп падчас ўрачыстай святой Імшы.

Паводле іерарха, «Карабель, імя якому Беларусь, сёння знаходзіцца на ўзбураным сацыяльна-палітычнымі хвалямі моры»:

- Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі. Яны павінны адбывацца ў духу ўзаемапавагі паміж рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі.

Арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што «закладзены Творцам прынцып свабоднай волі прадугледжвае магчымасць свабоднаму выбару, што будзе спрыяць так патрэбнай у наш час кансалідацыі нашага грамадства».

Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату нагадаў, што паводле вучэння святога Яна Паўла ІІ, «у разнароднасці павінна праяўляцца адзінства ў імя дасягнення супольнага дабра для адзінай нашай Бацькаўшчыны».

Іерарх дадаў, што калі даверыцца Хрысту, а розныя грамадскія і палітычныя сілы будуць дзейнічаць з духам Евангелля і клапаціцца пра супольнае дабро краіны, то Езус "дапаможа нам розным быць адным народам, узаемна любячымі і паважаючымі братамі і сёстрамі, а буру заменіць на штыль”.

Чытайце таксама: Будслаў-2020: базыліку зачыняць нанач, а працэсія пройдзе ўдзень [трансляцыя]

Last modified onЧацвер, 02 Ліпень 2020 15:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць