BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кармэліты босыя запрашаюць на фэст у Гудагай [праграма]

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай адбудзецца ў Гудагаі 18-19 ліпеня. Штогод тут збіраюцца прыхільнікі Маці Божай, якія з даверам ўглядаюцца ў Яе знакаміты ласкамі абраз.

- Словы святога Яна Паўла ІІ, вялікага шанавальніка Маці Божай, “Увесь Твой”, прагнем прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцей. Фэст – гэта нагода падзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама выпрошваць патрэбныя ласкі. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту ёсць малітва праслаўлення за 30 год аднаўлення служэння кармэлітаў босых у Гудагаі, - паведамілі Katolik.life арганізатары.

Парадак набажэнстваў

18.00 – Святая Імша на заканчэнне навэнны

20.30 – Крыжовая Дарога на Кальварыі

00.00 Працэсія святла і Святая Імша

10.00 Святая Імша на польскай мове

12.00 Адпустовая Святая Імша

Заўвагі арганізатараў

Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай будзе, як і ў мінулыя гады, будзе выстаўлены для асабістай малітвы вернікаў.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем санітарных мер перасцярогі. Удзельнікаў урачыстасці просім памятаць аб неабходнасці захаваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуем ўжываць маскі.

Касцёл будзе адкрыты для індывідуальнай малітвы. Для захавання сацыяльнай дыстанцыі на падлозе будзе нанесена адмысловая разметка, а пры ўваходзе ў святыню будуць усталяваны дазатары з антысептыкам.

Па прычыне пандэміі мясцовыя жыхары не маюць магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць палаткі на тэрыторыі каля плябаніі.

Вернікаў, якія прагнуць падчас урачыстасці прыняць Святую Камунію, просім загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.

Просім жадаючых загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на Святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў палатцы на прыкасцёльнай плошчы.

Усіх, хто не будзе фізічна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Гудагаі, просім далучыцца духоўна да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каронавіруса. Аддаёмся абароне Найсвяцейшай Панны Марыі.

Last modified onАўторак, 07 Ліпень 2020 16:44
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць