BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціянская салідарнасць: спыніся і памаліся «Ойча наш»

Каб воля Божая споўнілася на беларускай зямлі, каб Госпад даў перамогу святла над цемраю

У той час, як цемра не адступае, і нават больш таго, спрабуе атакаваць Царкву, важна, каб хрысьціяне не спыняліся ў малітве, каб малітвы станавілася больш, каб малітва была на кожным месцы, піша грэка-каталіцкі вернік Цігран Латышаў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Ён прапануе ўсім хрысціянам, якія прагнуць Божых пераменаў у Беларусі, кожны дзень а 12:00 спыніцца там, дзе ты ёсьць, і памаліцца «Ойча наш», каб воля Божая споўнілася на беларускай зямлі, каб Госпад даў перамогу святла над цемраю, праўды над хлусьнёй, каб Госпад прабачыў нам нашыя правіны і выбавіў нас ад злога.

- Кожны дзень а 12:00, калі ты некуды ідзеш, спыніся і памаліся «Ойча наш». Калі ты працуеш, спыніся і памаліся «Ойча наш». Калі едзеш, спыніся і памаліся «Ойча наш», - піша вернік.

Нагадаем, рыма-каталіцкія вернікі апоўдні моляцца «Анёл Панскі». Таму можна маліцца абедзьвюма малітвамі.

Тым часам, у інтэрнэце стварылі петыцыю з патрабаваннем дазволіць вярнуцца ў Беларусь арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу. А дзяржсакратар ЗША скіраваў такую ж просьбу да беларускіх уладаў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць