12 сутак за «Адпусці народ мой». Яшчэ адзін каталіцкі вернік - за кратамі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дома ў Арцёма Ткачука засталіся жонка і двое маленькіх дзяцей
Вядомага хрысціянскага блогера, каталіцкага верніка Арцёма Ткачука затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску. 26 кастрычніка адбыўся суд - Арцёма, бацьку дваіх маленькіх дзяцей адправілі за краты на 12 сутак. Аб тым, што адбылося, Katolik.life распавяла Марта Ткачук, жонка Арцёма.
- Затрымалі на Нямізе прыкладна ў 17.40. Абвінавацілі па артыкуле 23.34. Паводле пратакола, Арцём стаяў з плакатам «Адпусці народ мой» (цытата з Бібліі), таксама быў плакат з БЧБ і ўлёткі пра Курапаты (як Арцём сказаў на судзе - «з гістарычнай інфармацыяй пра гэта месца»). Суддзя сказаў, што паводле сведкі, імя якога было зменена ў мэтах бяспекі, Арцём быў з групай людзей. З гэтым ён не пагадзіўся. У момант затрымання ён быў адзін, ніякіх дэманстрантаў не было. Былі звычайныя мінакі і наведвальнікі Макдональдса.
Паводле Арцёма, затрымлівалі яго карэктна, папрасілі прайсці ў бусік і ён не адмаўляўся. Пра ўмовы ў ізалятары на Акрэсціна не распавядаў.
- Папрасіў суддзю даць штраф, бо дома маленькія дзеці. Але атрымаў 12 сутак. Па голасе быў бадзёры. Мы яго не бачылі, бо экран кампутара быў павернуты да суддзі. Ён нас таксама не бачыў. Нават не ведаў, ці хтосьці ёсць, - дадала Марта.
З такім жа плакатам у той дзень бачылі іншага хрысціянскага актывіста Змітра Дашкевіча. Мяркуецца, што яны разам з Арцёмам вярталіся дадому. Пазней Змітра таксама затрымалі.
Нагадаем, Арцём Ткачук быў адным з ініцыятараў кампаніі «Фальсіфікацыя - цяжкі грэх. Католікі за сумленныя выбары». На мінулым тыдні таксама былі затрыманыя і асуджаныя на 15 сутак арышту ўдзельнікі хрысціянскага дуэта Laudans Андрэй Лугін і Алёна Палачанская.
Media
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы