Каля 70 каталіцкіх святароў папрасілі вызваліць з турмы шматдзетную маці Вольгу Залатар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Пробашч парафіі, да якой належыць Вольга: «Добрая маці, актыўная парафіянка, узорная сям’я»
38-гадовую шматдзетную маці, каталіцкую верніцу Вольгу Залатар просяць вызваліць з-пад варты і спыніць у дачыненні яе крымінальную справу. Такое хадайніцтва, падпісанае амаль 70 каталіцкімі святарамі, скіравалі ў Следчы камітэт Беларусі. Таксама двое святароў прадаставілі асабістыя паручальніцтвы за Вольгу.
Яна належыць да парафiі Багародзiцы Апякункi сем’яў у Ждановiчах, што пад Мінскам. Пробашч ксёндз Аляксандр Фамяных напiсаў лiст з характэрыстыкай Вольгi. Святар адзначыў, што яна вельмi адказная i добрая мацi, якая ўвесь час займаецца з дзецьмi, шмат вучыць iх сама, водзіць на разнастайныя заняткi. Таксама Вольга - актыўная парафіянка, усе парафiяльныя падзеi ладзяцца з яе ўдзелам i дапамогай. Сям'я з'яўляецца ўзорнай, адзначыў святар.
Неафіцыйна паведамляецца, што Вользе, якая знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, не дазваляюць сустрэцца са святаром. А паводле маці Вольгі, Яніны Залатар, дачцэ не перадаюць у турму малітоўнік. Яніна дзякуе ўсім, хто моліцца за Вольгу, і спадзяецца, што ў хуткім часе яна будзе на волі, бо ўпэўнена, што дачка ні ў чым не вінаватая.
Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка, дома правялі ператрус. Наколькі вядома, Вользе пагражае да сямі гадоў зняволення. Па інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
- Я зусім не хачу, каб я стала крыніцай страху, нянавісці і болю. Унутры мяне гарыць любоў. Любоў да маёй сям’і, а таксама да ўсіх людзей, уключаючы маіх крыўдзіцеляў. Мяне вельмі падтрымліваюць паведамленні, што за мяне і маю сям’ю моляцца шмат людзей, - пісала ў адным са сваіх лістоў Вольга.
Related items
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
Масленіца замест Казіміра: як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу