Каб Беларусь стала краінай для годнага жыцця. Аб чым маліліся ў Будславе каталіцкія біскупы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Прадстаўнік Папы Рымскага асаблівым чынам моліцца за мір і згоду ў краіне
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі, які цэлебраваў першую святую Імшу ў Будславе на ўрачыстасцях, якія адбыліся 2-3 ліпеня, выказаў надзею на хуткую адбудову будслаўскай базылікі. Ён адзначыў, што з падобных выпрабаванняў супольнасць вернікаў павінна выходзіць мацнейшай, як сталь пасля закальвання. І падкрэсліў, якую вялікую хвалю салідарнасці выклікала гэтае няшчасце не толькі сярод католікаў, але сярод людзей розных канфесій і нават розных рэлігій, у тым ліку мусульманаў, цытуе Catholic.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы для пілігрымаў заклікаў Марыю выпрасіць ласку даверу бязмежнай Божай любові, міласэрнасці і Божаму Провіду ў гэты лёсавызначальны час:
- З табой сумесна адбудуем прысвечаную Табе Будслаўскую святыню! З Табой пабудуем новую шчаслівую Беларусь!
Падчас начной святой Імшы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч маліўся, у тым ліку, «каб Беларусь стала па-сапраўднаму краінай для жыцця - годнага жыцця кожнага грамадзяніна».
- Базыліка, якая з’яўляецца сімвалам, знакам нашай веры і якая з-за пажару засталася без даху. Няхай гэтае здарэнне паставіць перад намі пытанне пра Божы аўтарытэт. Няхай адбудова даху на будслаўскай святыні стане сімвалам і знакам адбудовы і ўмацавання Божага аўтарытэту ў нашым асабістым і грамадскім жыцці. А сам Будслаў няхай заўсёды будзе для нас тым «родным кутом», дзе можа адпачыць паяднаная з Богам кожная чалавечая душа, пажадаў біскуп Алег Буткевіч.

А ранкам 3 ліпеня Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч падкрэсліў, што асаблівым чынам моліцца за мір і згоду ў краіне, каб з Божай дапамогай і праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай у краіне ўсталявалася сапраўдная культура братэрства і салідарнасці. Жыхары краіны маюць патрэбу прымірыцца паміж сабою, зноў сустрэцца адно з адным, як браты, пераадолець нязгоду, якая іх падзяляе, упэўнены прадстаўнік Папы Рымскага.
Ён звярнуўся да Божай Маці па дапамогу, каб беларусы маглі «быць паміж сабою сапраўднымі братамі і сёстрамі, якія імкнуцца жыць у сапраўдным міры». Таксама Апостальскі нунцый адзначыў неабходнасць малітвы за ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны - вядомых і невядомых, за ўсіх, хто стаў ахвярай, у тым ліку з прычыны ідэалогій.
Related items
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых