На аднаўленне пасля пажару касцёла ў Будславе сабрана звыш 1 млн рублёў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Работы ўжо пачаліся, галоўнае, што трэба зрабіць, - умацаваць купал і ўзвесці новы дах храма
На аднаўленне пасля пажару каталіцкага Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе сабрана звыш 1 млн рублёў, паведаміў 16 жніўня тэлеграм-канал @budslau. "Дзякуем ўсім вам за падтрымку!" - гаворыцца ў паведамленні. Нагадаем, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе Мядзельскага раёна ўжо пачаліся будаўнічыя працы. Выкладзеныя дарожныя пліты, прыбыла першая партыя металу, устаноўлены будаўнічыя рыштаванні і вежавы кран.
У пашпарце аб'екта, які з'явіўся каля касцёла, пазначана, што работы павінны завяршыцца 30 верасня 2021 года. Аднаўленнем храма займаецца арганізацыя "Прамтэхмантаж". Згодна з пашпартам, "рамонтна-будаўнічыя мерапрыемствы" прадугледжваюць аднаўленне, паляпшэнне, а таксама замену асобных канструкцый, дэталяў і інжынерна-тэхнічнага абсталявання. Галоўнае, што трэба зрабіць, - умацаваць купал і ўзвесці новы дах святыні.
Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся 11 мая. Прычыны здарэння да гэтага часу не названыя. Амаль адразу пасля інцыдэнту пачаўся збор ахвяраванняў на аднаўленне храма. Ужо сабранай сумы не дастаткова для фінансавання работ. Дапамагчы можна наступнымі спосабамі >>>
Media
Related items
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак