«Багародзіца» - найстаражытны гімн беларусаў. Паслухаем у новым гучанні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Песня выконвалася перад бітвамі, а таксама на цырымоніях, святах, пахаваннях
Фолк-рок праект народнага ансамбля «Тутэйшая Шляхта» стварыў рок-версію старадаўняй песні «Багародзіца» - каб папулярызаваць яе праз наданне новага сучаснага гучання. Гэта музычны помнік беларускага сярэднявечча, вядомы з XIV стагоддзя, найстаражытная рэлігійная песня нашых продкаў і першы дзяржаўны гімн беларусаў - гімн Вялікага Княства Літоўскага. У 1529 г. «Багародзіца» ўключана ў Статут ВКЛ - канстытуцыю дзяржавы. Выява Панны Марыі месцілася на вялікакняскай харугве разам з дзяржаўным гербам «Пагоня». Песня выконвалася ваярамі ВКЛ перад бітвамі, а таксама на цырымоніях, святах, пахаваннях.
«Багародзіца» з'яўляецца арыгінальным творам, даследчыкі не адшукалі адпаведнікаў у грэчаскай, лацінскай, чэшскай і нямецкай літаратуры. Таксама невядомы аўтар песні. Мелодыя набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу.
Упершыню ў крыніцах «Багародзіца» згадваецца ў Хроніцы, якая распавядае, што на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і, патрасаючы дзідамі, рушыла на ворага.
Багародзіца, дзявіцаБогам славёна, МарыяУ твайго сына, ГаспадзінаМаці звалёна, МарыяЗычы нам, спусці намМаці, Марыя
Дзеля Хрысціцеля, БожычаЧуй галасы, чалавечы мыслі поўньЧуй малітву яму ўзносімІ даць рады яго ж просімА на свеце збожны пабытПа жывоце дай райскі бытМаці, Марыя
Media
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай
-
У касцёле ў Браславе знікла польская мемарыяльная шыльда
-
На рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску працуюць мусульмане – іх здзівіла ўзніклая сітуацыя, і вось якая