"Украіна, прабач". У Беларусі затрымалі дваіх святароў, аднаго асудзілі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Айцец Васіль - шматдзетны бацька, абаронца традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, служыць у Магілёве і Гомелі
Стаў вядомы вынік суда па адміністратыўнай справе ў дачыненні да святара Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы Васіля Ягорава. Ён - настаяцель прыхода Маці Божай Бялыніцкай у Магілёве і Трох Свяціцеляў у Гомелі, шматдзетны бацька, абаронца традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. 28 сакавіка суд у Магілёве, паводле папярэдняй інфармацыі, прызнаў айца Васіля вінаватым у незаконным пікетаванні і аштрафаваў на 50 базавых велічынь (1600 руб.).
Да суду святара трымалі за кратамі ў ізалятары на працягу трох дзён. Прычынай затрымання 25 сакавіка названа тое, што на аўто ўніяцкага святара сілавікі заўважылі налепку з надпісам «Украіна, даруй». Падрабязнасці невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Другі затрыманы нядаўна святар - пробашч рымска-каталіцкай парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская вобласць) ксёндз Аляксандр Баран. Па інфармацыі праваабаронцаў, святара затрымалі яшчэ 24 сакавіка, аднак да гэтага часу невядома, у чым яго абвінавачваюць і ці быў суд. Па законе, абвінавачанага ў адміністрацыйным правапарушэнні не могуць трымаць за кратамі больш за трох сутак - гэты тэрмін ужо прайшоў.
Матэрыял будзе абноўлены пры паступленні актуальнай інфармацыі.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці