У Беларусі святара асудзілі на 10 сутак арышту па абвінавачванні ў «пікетаванні» і «экстрэмізме»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пробашч каталіцкай парафіі ў Лынтупах адмаўляў несправядлівае абвінавачванне і тлумачыў усё з пазіцыі хрысціянства
Пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская вобласць) ксяндза Аляксандра Барана 4 красавіка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, 6 сутак святар ужо правёў за кратамі, таму засталося адбыць яшчэ 4 сутак. На свабоду ён павінен выйсці 8 красавіка, напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую католікі адзначаць 10 красавіка.
Суд адбываўся ў Паставах. Падтрымаць ксяндза Аляксандра прыехалі святары дыяцэзіі, біскуп, законная сястра і парафіянін. Як распавялі Katolik.life наведвальнікі суда, адчуваўся братэрскі дух, святар выказваў падзяку за падтрымку, усе абвінавачванні і сам прысуд прыняў спакойна. Пробашча судзілі за дзеянні ў сацсетках паводле двух адміністрацыйных артыкулаў - 24.23 «несанкцыянаванае пікетаванне» (за выяву бел-чырвона-белага сцяга разам з украінскім сцягам на аватарцы) і 19.11 «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (лайкі і каментары пад публікацыямі інфармацыйных старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»).
Сведкамі выступілі двое міліцыянтаў, якія прагледзелі старонкі святара і склалі рапарты аб адміністрацыйных парушэннях. Спрэчкі ў судзе працягваліся некалькі гадзін.
«Па логіцы, абвінавачваць абсалютна не было ў чым. Ксёндз Аляксандр цалкам адмаўляў несправядлівае абвінавачванне, тлумачыў усё з пазіцыі хрысціянства: што ягоная місія - быць разам з людзьмі, што бел-чырвона-белы сцяг - гэта знак перамогі уваскрослага Хрыста, што ён не меў ніякіх палітычных намераў. Адвакат цалкам разбіў абвінавачванні, тлумачыў, што яны беспадстаўныя, спасылаўся на Канстытуцыю, і пасля ягонай прамовы была надзея, што ксяндза Аляксандра апраўдаюць. Але...»
Пасля абвяшчэння рашэння святара не затрымалі адразу ў зале суда, а далі гадзіну на тое, каб самому прыйсці для адбывання пакарання. Ксендз Аляксандр з пакорай так і зрабіў.
Related items
-
Самы высокі над Беларуссю помнік усталявалі ў Наваградку
-
Пяцідзесятніца: што трэба ведаць аб дарах і пладах Духа Святога
-
Першы вынік судоў над святарамі на Віцебшчыне: 15 сутак арышту
-
Дата сумная і радасная: 8 месяцаў, як Чырвоны касцёл зачынены, і 49 год святарскага пасвячэння пробашча
-
Вялікдзень ці Новы год? Беларусы адказалі, якое свята лічаць самым галоўным