12 гадоў працы: вядомы пастар зрабіў пераклад Бібліі на беларускую мову
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пераклады з арыгінальных моў ужо дасяжныя для чытання і бясплатнага карыстання.
Пастар мінскай хрысціянскай евангелічнай супольнасці «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун паведаміў 15 сакавіка, што завяршыў пераклад Бібліі на беларускую мову. Пераклады, зробленыя з моў арыгіналаў, ужо дасяжныя для чытання і бясплатнага карыстання.
«Дзякую Госпаду, што даў у гэты час скончыць пераклад Бібліі на беларускую мову. Я пачаў працу ў 2011 годзе, і вось, праз 12 гадоў, у 2023 годзе, завершаны пераклад Новага Запавету з грэцкай і Старога Запавету з гебрайскай мовы», – напісаў перакладчык.
Цікава, што Антоні Бокун – пратэстанцкі вернік – нарадзіўся ў каталіцкай сям’і і наведваў мінскі касцёл на Залатой Горцы, хацеў стаць манахам-езуітам. А з 1999 года з'яўляецца пастарам пратэстанцкай царквы. За правядзенне «несанкцыянаваных» малітваў Антоні Бокун падвяргаўся судам і арыштам.
Працу з перакладамі Бібліі ён пачаў яшчэ ў 1996 годзе – з рэдагавання перакладу Новага Запавету, зробленага Уладзіславам Чарняўскім.
Нагадаем, раней Каталіцкая царква прадставіла свой пераклад Евангелля >
Media
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці