«Духоўная спадчына не можа быць падзелена». Пілігрымка беларускіх ікон прыбыла ў Польшчу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Цяпер і Чэнстахоўская: унікальная экспазіцыя папоўнілася новым абразом пасля наведвання знакамітага санктуарыя на Яснай Гары.
Незвычайная акцыя беларускіх католікаў працягваецца: унікальная «пілігрымка» з 14 копій найбольш шанаваных у Беларусі ікон Божай Маці прыбыла ў Польшчу. Выявы Панны Марыі даставілі ў вядомы польскі санктуарый на Яснай Гары, дзе знаходзіцца самая ўшанаваная польская рэліквія — абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.
Копію гэтай старажытнай іконы, якая таксама шануецца ў Беларусі, асвяцілі падчас урачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польшчы 3 мая ў яснагорскім санктуарыі і папоўнілі ім беларускую экспазіцыю абразоў. У гэтую дату ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі — першай у Еўропе канстытуцыі, прынятай у 1791 годзе ў Рэчы Паспалітай, дзяржаве, у складзе якой знаходзіліся сучасная Польшча, Беларусь і Літва.
«Для нас вельмі важна паказаць, што нягледзячы на тое, што ў нас сёння розныя дзяржавы, ёсць усё ж нешта, што нас аб'ядноўвае, — гэта Марыйная пабожнасць і агульная духоўная спадчына. Яна з'яўляецца агульнай і не можа быць падзелена. Мы хочам паказаць, наколькі важна, каб мы захавалі гэты вялікі дар Марыйнай пабожнасці», — цытуе прэс-служба санктуарыя ксяндза Міхаіла Бубена, пробашча касцёла ў Шклове.
Цяпер перэгрынацыю па гарадах Беларусі будзе працягваць экспазіцыя з 15 абразоў. А раней да «пілігрымкі» далучылася яшчэ адна знакамітая ікона — Маці Божай Вастрабрамскай з Вільні.
Media
Related items
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах