BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Жыццё кароткае, Радзіма вечная – на Нябёсах! Католікі адзначаюць Унебаўшэсце Пана

Нас чакае Дом Айца – гэта добрая вестка нясе асаблівую надзею для тых, хто церпіць з-за несправядлівасці на зямной Айчыне, знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, каму пагражае гібель на вайне, хто страціў родных і блізкіх.

У 40-ы дзень пасля Вялікадня – а ў 2023 годзе ў Каталіцкай царкве ён прыпадае на 18 траўня – урачыстасць Унебаўшэсця Пана адзначаюць католікі. Езус Хрыстус у целе ўзнёсся на Нябёсы, а перад сваёй Мукай і Смерцю сказаў, што ідзе «да Айца Майго і Айца вашага». Там Божы Сын сядзіць праваруч Бога-Айца і хадайнічае за людзей, паказваючы свае раны, праз якія адкупіў кожнага чалавека.

«Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я», – чытаем у Евангеллі паводле Яна.

Гэтыя словы, якія нагадваюць аб тым, што наша сапраўдная, вечная Радзіма – на Нябёсах, асабліва нясуць надзею і суцяшэнне для многіх людзей, якія перажываюць цярпенні, пакуты, трагедыі. Гэта, напрыклад, тыя, хто церпіць з-за несправядлівасці на зямной Айчыне, вымушаны быў пакінуць яе і скітацца па чужых краінах. Тыя, каму пагражае гібель падчас вайны. Тыя, хто страціў сваіх родных і блізкіх і не змог правесці іх у апошні шлях.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

«Да сустрэчы на Нябёсах!» – быццам падбадзёрвае нас Езус, нагадвае, што ўсё зямное вельмі хутка мінае, і паказвае шлях да цудоўнага вечнага, утульнага дома ў Нябеснай Айчыне:

«Верце ў Бога і ў Мяне верце (...) Я – дарога, і праўда, і жыццё (...) Я жыву, і вы жыць будзеце. (...) Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму (...) Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх» (раздзелы 14-15 Евангелля паводле Яна).

На здымку:

Камень з надпісам «Vita brevis – Patria eterna / Жыццё кароткае – Радзіма вечная», які стаяў пры касцёле Божага Цела у Крошыне ля ўваходу на могілкі. Там пахаваны беларускі паэт Паўлюк Багрым. Памятны знак быў устаноўлены да абласнога свята паэзіі ў 1985 годзе. У 2023 годзе камень прыбралі без тлумачэння прычыны.

Last modified onСерада, 17 Май 2023 20:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць