Фэст у Будславе-2023: апублікаваная праграма ўрачыстасцяў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Свята пройдзе сёлета 30 чэрвеня – 1 ліпеня пад дэвізам «Марыя – Каралева Беларусі».
Апублікаваная праграма каталіцкага фэсту ў Будславе, які ў 2023 годзе пройдзе 30 чэрвеня – 1 ліпеня (традыцыйна пятніца-субота). Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай запланаваныя пад дэвізам «Марыя – Каралева Беларусі» па звычайным сцэнары: са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы і галоўнай Імшой у суботу.
Сёлета свята стане асаблівым – будзе адзначацца 25-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. На ўрачыстасці прыедзе спецыяльны пасланнік Папы Рымскага арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Поўную праграму фэсту апублікаваў партал Catholic.by.
Праграма фэсту
- 30 чэрвеня, пятніца
- 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
- 18.00 — святая Імша (цэлебруе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
- 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 — Марыйныя нешпары
- 21.00 — Крыжовы шлях
- 22.30 — тэматычная канферэнцыя «Каранацыя абраза Маці Божай Будслаўскай»
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 0.00 – святая Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
- 1 ліпеня, субота
- 2.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 8.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
- 9.00 — Фацімскі ружанец
- 10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу «Марыя ў маім сэрцы»
- 11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
- На працягу ўсяго фэсту — ушанаванне вернікамі абраза Маці Божай Будслаўскай (базыліка).
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Related items
-
У касцёлах Беларусі дабраславілі выпускнікоў. Асабліва кранальна – у Івянцы
-
Ужо канчаткова: святара з Навагрудка не забяруць у войска, ён вяртаецца ў парафію
-
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зноў адправіцца ў Расію
-
Самы высокі над Беларуссю помнік усталявалі ў Наваградку
-
З мэрам і канцэртам: як у Брэсце сустракалі пасла Ватыкана