BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дыванамі з кветак выслалі плошчу ў Іўі і распавялі, як іх стваралі

Адказныя за дэкор ужо ў 6 гадзін раніцы прыступаюць да працы, а ў цэлым увесь працэс займае амаль тыдзень [фота]

Падчас правядзення працэсій Божага Цела 11 чэрвеня адметнай зноў стала працэсія ў Іўі на Гродзеншчыне. Тут вернікі мясцовай каталіцкай парафіі працягнулі традыцыю стварэння дываноў з кветак. Іх рассцілалі на цэнтральнай плошчы горада ля алтароў, да якіх падыходзіла працэсія, – для Езуса Хрыста, калі Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у манстрацыі.

Звычайна наперадзе шэсця ідуць дзеці, якія кідаюць пялёсткі кветак пад ногі святару, а ў Іўі яшчэ і ствараюць кветкавыя дываны. Як гэта адбываецца, распавялі на старонцы Іўеўскага дэканату:

«Амаль на працягу тыдня патрабуецца як творчая, так і фізічная праца: прыдумаць дызайн алтара, змайстраваць яго, знайсці і сабраць кветкі, а ў канцы аформіць усё гэта. Прыемна, што тыя, хто не можа ў поўнай меры далучыцца да стварэння алтара і дываноў, заўсёды стараюцца прынесці свае кветкі».

Для арганізацыі працы вернікі парафіі ўмоўна дзеляцца на групы, да кожнай прыстаўляецца духоўная асоба. Адным алтаром займаюцца бацькі першакамунійных дзяцей, іншымі – малітоўныя суполкі і жыхары вуліц. Знаходзіцца нават месца для спаборніцтва – кожная група імкнецца зрабіць найпрыгажэй.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

«У дзень урачыстасці працы хапае для ўсіх: мужчыны ўсталёўваюць каркас алтара, а жанчыны выкладваюць дываны з кветак. Адказныя за дэкор ужо ў 6 гадзін раніцы прыступаюць да працы па афармленню алтароў. Пасля таго, як усё зроблена, застаецца некалькі мужчын, якія да моманту падыходу працэсіі дбаюць пра свежасць выгляду кветак. Пасля таго, як ля кожнага алтара прагучала малітва, праца зноў працягваецца – трэба разабраць дэкарацыі, а прыдатныя да выкарыстання пялёсткі кветак збіраюцца і высушваюцца для далейшага прымянення падчас іншых працэсій», – распавялі ў дэканаце.

Media

Last modified onПанядзелак, 12 Чэрвень 2023 11:19
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць