BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Медыйная персона знайшла сябе ў кляштары: Ася Паплаўская перадае прывітанне

Яна вяла актыўнае свецкае жыццё, але 4 гады таму вырашыла стаць манахіняй, і патлумачыла, што хоча «быць натуральнай, прамяністай, жывой».

Вядомая ў Беларусі журналіст, блогер, літаратурны крытык Ася (Галіна) Паплаўская паспяхова праходзіць навіцыят – перыяд паслушніцтва, выпрабавання перад уступленнем у манаскі ордэн. Гэта стала зразумела з паведамлення каталіцкай кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (Эўхарыстак), у якім перадалі прывітанне ад Асі і апублікавалі яе фота.

Сама яна ўжо амаль год не абнаўляла свае сацсеткі – пасля таго, як паведаміла аб прыняцці яе ў навіцыят. Гэтага яна чакала тры гады. Гэта значыць, у цэлым ужо чатыры гады Ася жыве ў кляштары, з іх 10 месяцаў – у навіцыяце, які доўжыцца мінімум год. Затым кандыдатка прыносіць часовыя шлюбы, а пасля – вечныя.

Раней яна вяла актыўнае свецкае жыццё, але ўсё змянілася, калі Ася прыйшла ў Каталіцкую царкву. Спачатку яна стала падарожнічаць па Беларусі і распавядаць у блогах пра вядомыя храмы. А неўзабаве паведаміла пра жаданне стаць манахіняй – калі ёй быў 31 год.

З тых часоў многія адгаворвалі яе ісці ў кляштар, выказвалі ўпэўненасць, што манаскае жыццё – не для яе. Аднак прайшло ўжо чатыры гады, як Ася прысвяціла сябе Богу. Сваю пазіцыю яна тлумачыла так:

«Многія лічаць, што сыходзіць у кляштар – значыць ўцячы ад сябе і ад рэальных праблем. Уцёкі ад жыцця. Кажуць: за сценамі кляштара лёгка схавацца! А ты паспрабуй нарадзіць дзіця і вырасціць яго ў гэтым жорсткім свеце! ( ... ) Хавацца ў кляштары – не выйсце; гэта ілюзія. Бо жыццё ўсюды аднолькавае: яно ніколі не бывае лёгкім (...) У мяне з'явілася магчымасць спазнаць сапраўдную сябе. Спазнаць безумоўную любоў Айца. Убачыць, што такое сапраўдная любоў. Якая не патрабуе, не раўнуе і не крыўдзіцца, ніколі не спыняецца. Кляштар – гэта не ўцёкі. Жыццё тут для мяне – гэта сустрэча. У мяне дастаткова часу, каб спазнаць сябе і пабудаваць глыбокія адносіны з Богам. У жыцці «ў свеце» цяжэй знайсці такі час для душы. Жадаю ўсім нам шукаць ісціну. Тады мы будзем вольныя і шчаслівыя! У рэлігійным або свецкім жыцці».

Таксама Ася адказвала на пытанні ў сваім Instagram пра тое, чаму вырашыла стаць манахіняй, ці цяжка было развітвацца з Мінскам і так рэзка змяніць жыццё.

А ў сваім Youtube-канале Ася выкладвала відэа з вершам, у якім тлумачыла, што ёй хочацца «быць натуральнай, прамяністай, жывой, не перспектыўнай і маладой у пошуках новых пустэч», «вызваліцца ад любых азначэнняў, роляў і ацэнак – як пасля дня хады пазбавіцца ад сцерлых ногі ў кроў абцасаў».

Кангрэгацыя Эўхарыстак займаецца працай з дзецьмі, моладдзю і дарослымі – праводзіць катэхізацыю, рыхтуе іх да сакрамэнтаў, ездзіць у лагеры падчас канікул, арганізуе масу мерапрыемстваў, рэкалекцый, малітоўных і нават танцавальных сустрэч. Таксама сёстры служаць людзям, якім гэта асабліва трэба: сіротам, інвалідам, хворым, адзінокім.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Чытайце таксама: ламаюць шаблоны і прапануюць лайфхакі: манахіні з Беларусі крута вядуць Instagram >

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць