BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Не адхілены ад служэння, дзяцей не мае». Вернікі абвяргаюць чуткі пра пробашча ў Стоўбцах

Што тычыцца абвінавачванняў у адрас святара ў стварэнні фірмы дзеля дапамогі бізнэсоўцу ў абыходзе накладзеных на дзяржаву санкцый, то гэта таксама няпраўда, сцвярджаюць вернікі.

Вернікі, якія блізка знаёмыя з пробашчам парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах ксяндзом Ігарам Лашуком, абвяргаюць распаўсюджаную ў медыя інфармацыю адносна святара.

«Мы глыбока шакаваныя тым, якія разыходзяцца чуткі. Сам ксендз Ігар цяпер не можа даваць каментары прэсе, але мы гатовы пацвердзіць, што пробашч увесь час жыве адзін у вёсцы Новы Свержань. Ён не спіць ужо каторую ноч з-за гэтых чутак, сцвярджае, што ўвогуле не знаёмы з жанчынай, дадзеныя якой прыводзяцца ў публікацыях, і дакладна не мае ніякіх дзяцей. Гэта няпраўда, што на яго запісаныя нейкія дзеці – магчыма, гаворка ідзе пра аднафамільца, поўнага цёзку святара», – звярнуліся ў Katolik.life вернікі.

Акрамя таго, яны абураныя інфармацыяй пра тое, што пробашча быццам бы адхілілі ад служэння на час даследвання абнародаванай інфармацыі ў святле Кодэкса Кананічнага Права:

«Ён служыць святую Імшу і ў нядзелю будзе служыць. Ніхто яго не адхіляў і не можа адхіліць, бо яго не абвінавачваюць у злачынствах. У касцёльным праве злачынствам лічыцца тое ж, што і ў крымінальным. А мець дзяцей – хоць іх у ксяндза Ігара і няма – гэта не злачынства».

Што тычыцца абвінавачванняў у адрас святара ў стварэнні фірмы дзеля дапамогі бізнэсоўцу ў абыходзе накладзеных на дзяржаву санкцый, то гэта таксама няпраўда, сцвярджаюць вернікі:

«Бізнэсовец ахвяраваў грошы на будоўлю касцёла, вось і ўсё. А ствараць прыватныя прадпрыемствы дзеля рэлігійных мэтаў, такіх як будоўля храмаў, святарам не забаронена».

Раней сам ксендз Ігар тлумачыў, што праз кампанію «АЛІС МА» рэалізуюцца многія каталіцкія праекты:

«Мы шмат каталіцкіх праектаў рабілі і робім, дзякуючы "крылам Міхала Арханёла" АЛІС МА. І таму злы дух пераследуе, але ж Хто як Бог [пераклад імя Міхал з іўрыту]. Калісьці мы апавядзем пра гэтыя справы».

Наш канал у Telegram – толькі цікавае і важнае. Падпісацца >

Даследванне справы ксяндза Ігара Лашука ў Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі яшчэ праводзіцца, ніякіх высноваў пакуль няма.

Last modified onНядзеля, 26 Лістапад 2023 01:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць