Прэм'ера навагодняга фільму – «Радыё Марыя» прадставіла «каталіцкі артхаўз»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гледачоў фільма «Цудоўны падарунак», у якім удзельнічалі многія парафіі і супольнасці, чакаюць спевы, гумар, добрыя сюжэты пра вечныя каштоўнасці і сюрпрыз у фінале.
Беларуская каманда «Радыё Марыя», як і летась, падрыхтавала фільм да Новага году. Прэм'ера ў YouTube – 31 снежня ў 21.00 па мінскім часе (відэа – ніжэй):
«Шчыра запрашаем усю хрысціянскую супольнасць да прагляду новага каталіцкага навагодняга фільма «Цудоўны падарунак» (2024). Канцэпцыя фільма сёлета засталася той жа: кіно – плён супольнай працы розных парафій, малітоўных груп і супольнасцяў. Калі настрой не вельмі святочны і кудысьці прапала натхненне – усё роўна трэба нешта рабіць, бо Бог любіць дзейсных. А там паглядзім, што атрымаецца. Будзьма разам, святкуйма па-хрысціянску!»
Ініцыятары стварэння фільма – каманда «Радыё Марыя», так ахарактарызавалі жанр кіно: каталіцкі артхаўс. На працягу фільма гледача чакаюць спевы, добрыя сюжэты пра вечныя каштоўнасці, крыху гумарыстычнага экспромта ад рэдакцыі і дакладна шмат шчырасці ды любові.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Не абыдзецца без сюрпрызаў – у канцы фільма прагучыць вядомая песня па-беларуску ў выкананні святара, які стаў папулярным у Беларусі і не толькі.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая