«Відавочна, колькасць скароціцца». У Беларусі пачынаецца перарэгістрацыя парафій
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ёсць супольнасці, якія на працягу 30 гадоў існавалі толькі на паперы. Аднак давядзецца ліквідаваць і некаторыя больш-менш «жывыя» парафіі.
Паводле прынятага ў 2024 годзе закона, у Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый, якімі таксама з'яўляюцца праваслаўныя і каталіцкія парафіі, пратэстанцкія супольнасці. Ці стане працэдура праблемай для каталіцкіх вернікаў, Katolik.life спытаў у святароў.
Яны не чакаюць, што сама працэдура будзе вялікай цяжкасцю. Аднак, відавочна, колькасць парафій істотна скароціцца – асабліва ва ўсходняй частцы Беларусі, дзе пасля аднаўлення структур Касцёла ў 1990-х гадах масава рэгістравалі парафіі ў месцах, дзе яны існавалі ў дакамуністычныя часы.
Акрамя аднаўлення гістарычных парафій рэгістравалі і новыя, але ў многіх з іх на працягу мінулых 30 гадоў неабходнай колькасці вернікаў не набралася. Таму, фактычна, у некаторых парафіях ніякай дзейнасці не вялося, яны існавалі толькі на паперы.
На ліквідацыю такіх супольнасцяў ужо падалі заявы. Напрыклад, гэта адна з парафій на усходзе Беларусі, якая з'явілася яшчэ пры Вялікім Княстве Літоўскім, а нанава была рэарганізавана ў 1990-х. Тут захаваліся руіны касцёла, які, аднак, аднавіць немагчыма.
У парафіі фактычна няма вернікаў. Таму ліквідацыя падобных парафій – гэта таксама вырашэнне праблемы з боку Касцёла, якому часам «уцюхвалі» аварыйныя будынкі святынь, аднаўленне якіх патрабуе велізарных сродкаў.
Сярод парафій, якія будуць ліквідаваныя, ёсць некаторыя больш-менш «жывыя», аднак неабходнай колькасці вернікаў там таксама няма: паводле новых правілаў, заснавальнікамі супольнасці павінны быць мінімум 20 чалавек. Пры гэтым, неабходна пазначаць месца працы вернікаў, уводзяцца і некаторыя іншыя абмежаванні.
Але, па сутнасці, новая працэдура паказвае рэальны стан рэчаў у Касцёле. Як падкрэсліваюць святары, ліквідацыя не азначае, што ў гэтых месцах не будзе душпастырскай апекі вернікаў.
А якія цяжкасці могуць узнікнуць пры перарэгістрацыі «жывых» парафій, меркаваць пакуль рана.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Святар» з Беларусі засвяціўся на прайдзе ў Малдове – нагадваем, хто ён
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Праз цэнтр Мінска прайшло масавае шэсце католікаў: топ-10 фота і відэа
-
Беларусаў замежжа запрашаюць у пілігрымку – з цікавосткамі і творчасцю Барадуліна
-
Натхняльны зварот да моладзі Беларусі запісаў біскуп Гродзенскі