З уваходу ў Чырвоны касцёл знікла апячатванне. Нешта адбываецца?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта здарылася праз два тыдні пасля змены пробашча. Спыталі ў вернікаў, ці пачаліся доўгачаканыя працы.
Па свежых здымках турыстаў у сацсетках мы заўважылі, што з дзвярэй закрытага амаль два гады Чырвонага касцёла ў Мінску знік дакумент аб тым, што будынак храма апячатаны. Калі на фота ад 11 жніўня ўваход у касцёл яшчэ быў апячатаны, то на здымках ад 12 жніўня — ужо не.
Гэта адбылося праз два тыдні пасля змены пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены, якая размяшчалася ў Чырвоным касцёле. Таму зняцце апячатванне магло быць успрынята як пачатак доўгачаканых прац у храме, якія анансавалі ўлады і пасля завяршэння якіх абяцалі зноў адкрыць касцёл. Вернікі лічаць, што адной з умоў гэтага была змена пробашча.
Аднак пакуль усё застаецца без зменаў. Як распавялі парафіяне, ніякай дзейнасці ў храме не назіраецца, а ўсе астатнія дзверы касцёла застаюцца апячатанымі. Парафіяне мяркуюць, што пячатку з галоўнага ўваходу хтосьці сарваў па невядомых матывах, як гэта ўжо было ў студзені.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра пачатак работ у храме па-ранейшаму няма.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе