Біскуп сыграў на аргане на свяце ў касцёле ў Нарачы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адна з верніц прымала сакрамэнт Бежмавання ў нацыянальным строі з вышыванкай.
У каталіцкай парафіі ў Нарачы 18 жніўня ўрачыстую святую Імшу з нагоды ўспаміну святога Роха ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. Падчас Імшы ён ўдзяліў вернікам парафіі сакрамэнт Бежмавання. Адна з кандыдатак, Марыя, мяркуючы па здымках – маладая мама – прымала сакрамэнт у нацыянальным строі з вышыванкай.
Пасля Імшы біскуп Аляксандр падняўся да хора і асабіста сыграў на аргане, чым выклікаў бурныя апладысменты. Відэа мы знайшлі ў сторыс парафіяльнай старонкі ў Instagram.
Як вядома, іерарх час ад часу грае на аргане ў магілёўскім катэдральным касцёле, дзе ён пастаянна служыць.
Media
Last modified onНядзеля, 18 Жнівень 2024 19:10
Related items
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія