Яркія моманты – у прамым эфіры: у Ружанах святкуюць 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Асвячэнне адноўленай капліцы і старадаўняга аргана, гістарычная рэканструкцыя, канцэрт у Ружанскім замку – трансляцыя галоўных падзей.
У Ружанах 28 верасня пачынаецца святкаванне 100-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі. Сярод асноўных падзей – святая Імша і благаслаўленне адноўленага старадаўняга аргана ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы і адрэстаўраванай капліцы святога Казіміра.
Таксама ў межах Ружанскага фэсту – гістарычная рэканструкцыя захавання рэліквій святога Казіміра, канцэрт праслаўлення ў Ружанскім замку Сапегаў.
Прамую відэа-трансляцыю галоўных падзей падчас усяго дня анансаваў YouTube-канал Pax.tv, які вядуць каталіцкія святары Юрый Санько і Юрый Жэгарын.
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні