Беларускі біскуп правёў размову з Папам Рымскім
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«З благаслаўленнем для ўсёй Беларусі адышоў шчаслівым», адзначыў іерарх, не ўдакладніўшы дэталі гутаркі.
Пра сваю сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане 4 кастрычніка распавёў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі. У гэтыя ён, як прадстаўнік Беларусі, удзельнічае ў сесіі Сіноду біскупаў.
У сваім Instagram беларускі іерарх апублікаваў фота гутаркі з Пантыфікам і распавёў, што «ніхто не перашкаджаў, не было іншых удзельнікаў у чарзе да Папы, таму мы размаўлялі даўжэй».
Якія-кольвек дэталі гутаркі біскуп не ўдакладніў, паведаміўшы толькі, што «з благаслаўленнем Пантыфіка для ўсёй Беларусі адышоў шчаслівым ад Святога Айца».
Вернікі спадзяюцца, што іерарх закрануў у гутарцы з Папам пытанні, якія хвалююць супольнасць – садзейнічанне вызваленню несправядліва зняволеных, у тым ліку святароў, вяртанне парафіі закрытага два гады Чырвонага касцёла ў Мінску.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру