Маленькая парафія шукае салідарнасці, каб уратаваць сваю святыню
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (2)
Для збору ахвяраванняў святар запусціў праект у сацсетцы. Ці стане ён паспяховым – залежыць ад кожнага неабыякавага.
10-15 вернікаў на Імшы ў нядзелю і касцёльны комплекс, які неабходна вывесці з аварыйнага стану – такая рэчаіснасць каталіцкай парафіі ў райцэнтры Чавусы, мястэчку на ўсходзе Беларусі, на Магілёўшчыне.
Сума на самае неабходнае – замену вокнаў, рамонт гідраізаляцыі, ганку і столі – не такая вялікая, але непад'ёмная для маленькай парафіі. Таму пробашч, ксёндз Андрэй Кеўліч, які з-за недахопу святароў таксама служыць у яшчэ дзвюх парафіях, адкрыў у Instagram старонку для збору ахвяраванняў.
У серыі відэа святар адкрыта і душэўна распавядае пра сітуацыю і адказвае на пытанні, а парафіяне – дзякуюць усім ахвярадаўцам і абяцаюць малітву за іх. Рэквізіты для дапамогі – таксама на старонцы святара.
Супольнасць у Чавусах мае багатую і трагічную гісторыю. Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў былі пабудаваныя тут пасля 1612 году, аднак у выніку вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавуская рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра.
У 1905 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл. У гады камуністычных рэпрэсій двое святароў былі арыштаваныя. Апошні перад вайной чавускі пробашч, ксёндз Юзаф Лук'янін, арыштаваны ў 1929 годзе і растраляны ў савецкіх лагерах.
17 снежня 1994 году першы раз пасля пераследу ў Чавусах, у прыватным доме, цэлебравалі святую Імшу. У 2002 годзе асвяцілі пабудаваную парафіяльную святыню.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў
-
Экс-пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску скіроўваюць на служэнне ў Барысаў
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
Пачаліся раскопкі ў Будславе: што шукаюць і якія планы?
Хвала навекі! Напішыце, калі ласка, кс. Андрэю на Вайбер па нумары, пазначаным на ягонай старонцы ў Instagram.
Інакш - толькі з беларускай карткі магчыма ахвяраванне, на жаль. То бок перакінуць грошы на сваю альбо чужую беларускую картку, і з яе ўжо ахвяраваць праз інтэрнэт-банкін г.
Як можна ахвараваць грошы з-за мяжы? Напрыклад, з банкаўскай карты?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу