Небяспека для арцыбіскупа Кандрусевіча: за яго і за Папу памоляцца ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У беларускага іерарха значна пагоршыўся стан здароўя.
Пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча паведаміла 11 сакавіка Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ. 79-гадовы іерарх праходзіць лячэнне, але падрабязнасці не ўдакладняюцца.
«10 сакавіка стала вядома пра значнае пагаршэнне стану здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які хварэе анкалагічным захворваннем (меланома)», – коратка праінфармавала Курыя.
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка а 15-й гадзіне адбудзецца святая Імша, якая будзе ахвяравана ў інтэнцыі аб ласцы аздараўлення для Папы Францішка і беларускага іерарха.
Нагадаем, у лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.
Папа Рымскі Францішак ужо амаль месяц знаходзіцца ў шпіталі, куды ён трапіў 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. Яго стан застаецца складаным, але ёсць нязначныя паляпшэнні.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі