Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі, Украіне і РФ, цытаваў Барадуліна
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На нядаўняй сустрэчы ён дэманстраваў вялікую дасведчанасць аб жыцці ў Беларусі.
Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Абранне Пантыфіка адбудзецца на канклаве, які павінен сабрацца ў траўні.
Кардынала Параліна добра ведаюць на постсавецкай прасторы і ён таксама добра арыентуецца ў сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Ён наведваў з афіцыйнымі візітамі Беларусь, Украіну, Расію.
Апошнія стасункі беларускіх іерархаў з кардыналам адбыліся літаральна два месяцы таму. Як распавядаў тады Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, кардынал Паралін цікавіўся «канкрэтным жыццём нашых вернікаў і адначасова нашага грамадства»:
«Былі і асабістыя пытанні, пра якія я і не меркаваў, што ён можа ведаць. Убачыўшы маё здзіўленне пытаннем, патлумачыў: "гэта Ватыкан"».
У 2015 годзе на сустрэчы з моладдзю ў Мінску (на фота) кардынал Паралін цытаваў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прызнаваўся, што ўзрушаны ягонымі вершамі.

А на перамовах з уладамі кардынал тады казаў, што Святы Пасад гатовы дапамагчы ў імкненні Беларусі да большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага Саюза, да астатняга свету, паколькі «палітыкай Ватыкана кіруе перакананасць у тым, што цяжкасці павінны вырашацца не праз ізаляцыю, а праз дыялог».
Візіт Параліна ў Беларусь садзейнічаў тады вызваленню палітычных зняволеных.

У цэлым, Дзяржсакратар не раз сустракаўся з беларускімі біскупамі ў Ватыкане. На адной з такіх сустрэч кардынал выказваў «глыбокую занепакоенасць станам замежных святароў, якія маюць цяжкасці з атрыманнем дазволу на служэнне ў Беларусі, а таксама немагчымасцю для святароў, якія наведваюць краіну, служыць Эўхарыстыю без дазволу ўлады».
Кардынал тады задаваў рытарычнае пытанне, ці ёсць яшчэ дзесьці ў свеце нешта падобнае. На думку кардынала, такое становішча рэчаў з'яўляецца непрымальным.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?