Для часткі католікаў Беларусі ў Дзень перамогі адмянілі пятнічны пост
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дазвол не прытрымлівацца абавязковага для хрысціян посту ў пятніцу з нагоды свецкіх святаў лічыцца рэдкасцю і нават нонсэнсам.
Каталіцкім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца паста ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага свята Дня перамогі. Такое рашэнне прыняў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Ён удзяляе дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў у гэты дзень, матывуючы гэта тым, «святкаванне дзяржаўнага свята Дня перамогі мае вялікае значэнне для вернікаў».
Дазвол не прытрымлівацца абавязковага для хрысціян посту ў пятніцу з нагоды свецкіх святаў лічыцца рэдкасцю і нават нонсэнсам. Мінулы раз Мітрапаліт удзяляў такую дыспенсацыю на 8 сакавіка 2024 года, што выклікала рэзананс сярод вернікаў.
Біскупы іншых дыяцэзій тады не давалі такіх жа дазволаў сваім вернікам. Цяпер, неўзабаве за Мітрапалітам, аналагічнае рашэнне прынялі Гродзенскі і Пінскі біскупы, а ў Віцебскай дыяцэзіі пакуль не паведамлялася аб такім дазволе.
Дарэчы, праваслаўным вернікам падобных вызваленняў не давалі.
Паводле цяперашняга рашэння Мітрапаліта, дыспенсацыя распаўсюджваецца таксама на ўсіх католікаў, якія ў гэты дзень будуць знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі. Усіх, хто будзе карыстацца дазволам, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў войнаў і ўзброеных канфліктаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння