З вядомым рэлігіязнаўцам развіталіся ў гомельскім касцёле
- Written by KATOLIK.LIFE
 - Published in Навіны - Гомель
 - Add new comment
 
Віктар Адзіночанка адыйшоў у вечнасць на 63-м годзе жыцця.
У касцёле Нараджэння Божай Маці ў Гомелі 17 траўня адбылася пахавальная святая Імша. Мясцовыя вернікі, а таксама калегі развіталіся з Віктарам Адзіночанка, які адыйшоў у вечнасць 15 траўня на 63-м годзе жыцця пасля імклівай хваробы.
Віктара Аляксандравіча, які каля 30 апошніх гадоў быў вернікам каталіцкай парафіі ў Гомелі, ведалі як добрага хрысціяніна, любячага мужа і бацьку, выдатнага навукоўца, а таксама грамадскага дзеяча, які змагаўся за адмену смяротнага пакарання, пазітыўныя змены ў грамадстве.
Шмат гадоў ён выкладаў рэлігіязнаўства і філасофію ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, быў дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук. Апошні час працаваў над абаронай доктарскай дысертацыі.
Віктар Адзіночанка – аўтар шматлікіх навуковых публікацый, у першую чаргу – вучэбнага дапаможніка па рэлігіязнаўстве для студэнтаў вну.
Таксама ён выпускаў працы па сучаснай рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі, аб будучым рэлігіі ў беларускім грамадстве, разглядаў праблему секулярызацыі і рэлігійнай талерантнасці, быў госцем праграм Ватыканскага радыё.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар