Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пазней святар адрэдагаваў допісы і замест «на зборах» напісаў «у вёсцы».
Настаяцель манаскай супольнасці кармэлітаў у Мінску айцец Сяргей Трысцень ужо два дні інтрыгуе вернікаў. У сваіх сацсетках ён публікуе фота, на якіх ён не ў звыклым хабіце, а ва ўніформе з камуфляжным малюнкам. Пад адным са здымкаў святар пакінуў подпіс: «Хрыстос уваскрос! На зборах».
Пад яго пастамі з'явілася мноства каментароў, у якіх вернікі выказваюць здзіўленне і задаюць пытанні, але манах на іх не адказвае. У прыватнасці, вернікі цікавяцца, ці можа святар адпраўляць святую Імшу.
Праўда, пазней святар адрэдагаваў допісы і замест «на зборах» напісаў «у вёсцы». Аднак працягнуў публікаваць фота, падобна, з тэрыторыі былога ваеннага аб'екта. Адзін са здымкаў, на фоне макета лакатара, верагодна, у закінутай вайсковай частцы, манах падпісаў: «СПА руліць».
На фота святар не ў ваеннай форме – адзенне выглядае як працоўны касцюм у камуфляжнай расфарбоўцы. Але вядомы выпадкі, калі такую ўніформу выдавалі на зборах тэрытарыяльнай абароны з ваеннаабавязанымі з запасу.
Пасля нашай публікацыі манах выдаліў усе пасты, а ў каментарах у адным з паблік напісаў, што гэта быў фейк. Але ў той жа час адзначыў, што гэта быў «не зусім жарт», да канца не раскрыўшы інтрыгу.
Media
Related items
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі