Колькі семінарыстаў давучваюцца да канца? Сёлетняя колькасць – паказальная
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Паступалі ў семінарыю 10 хлопцаў, а скончылі 4. І гэта неблагі вынік.
Хутка ў Беларусі могуць з'явіцца чатыры новых каталіцкіх святара. Гэта выпускнікі Гродзенскай семінарыі, якая паведаміла, што пасля 7 гадоў вучобу завяршылі Андрэй Януль, Антон Тышко, Марцін Лудзіч і Яраслаў Казлоўскі. Цяпер яны рыхтуюцца да дыяканскага пасвячэння.
Гэта тыя студэнты, якія паступілі ў семінарыю ў 2018 годзе – пасля рэформы падрыхтоўкі да святарства, калі Гродзенская семінарыя стала міждыяцэзіяльнай, а Пінская – дыяцэзіяльнай, і ў далейшым была закрыта.
Мы знайшлі звесткі пра тое, што паступалі ў абедзве семінарыі тады 10 хлопцаў. Атрымліваецца, давучыліся і захавалі жаданне стаць святаром толькі 4. Ці такая сітуацыя – звычайная?
Так, адказаў нам былы семінарыст, які таксама пакінуў вучобу, але скончыў іншую вну і цяпер працуе катэхетам. Паводле яго, у сярэднім давучваюцца да канца каля адной трэці з тых, хто паступіў у семінарыю. Таму 4 з 10 – гэта неблагі вынік.
У сацсетках мы пашукалі тых, хто паступаў у семінарыю ў 2018 годзе і пакінуў вучобу. Некаторыя з іх ужо маюць свае сем'і, дзяцей, пры гэтым засталіся практыкуючымі вернікамі, не пакінулі Касцёл.
Варта мець на ўвазе, што семінарыя – гэта не месца, дзе «вучаць на святароў», а дом распазнання паклікання, як тлумачыў адзін з ужо былых семінарыстаў:
«Пэўныя ўмовы, дысцыпліна, супольныя малітвы, спевы, вучоба, праца і адпачынак могуць дапамагчы ва ўзрастанні на шляху да святарства».
Нездарма вучоба ў каталіцкай семінарыі доўжыцца аж 7 гадоў, каб за гэты час кандыдат да святарства мог дакладна распазнаць, ці мае менавіта такое пакліканне. Бо ў гэтай сферы, як нідзе, якасць важнейшая за колькасць.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Цікавыя назіранні: ці карыстаюцца беларускія вернікі VPN і роднай мовай?
-
Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон – цудам ніхто не пацярпеў
-
Фэст у Будславе вачыма пілігрымаў – топ-7 відэа
-
Пілігрымы прыбылі ў Будслаў, пачынаецца фэст – трансляцыя
-
Навіны перарэгістрацыі: яшчэ два раёны апублікавалі статыстыку