Натхняльны зварот да моладзі Беларусі запісаў біскуп Гродзенскі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён запрасіў на Агульнабеларускія дні моладзі – стала вядомая праграма сустрэчы.
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запісаў відэазварот, у якім заклікаў каталіцкую моладзь Беларусі быць пілігрымамі надзеі для аднагодкаў, сем'яў і ўсяго грамадства і прыняць актыўны удзел у Агульнабеларускіх днях моладзі, якія пройдуць 20-22 чэрвеня пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.
Праграма сустрэчы будзе ўключаць святыя Імшы, набажэнствы, канцэрты, дыскусіі ў тэматычных групах, сведчанні ўдзельнікаў. Таксама запланавана размова моладзі з біскупамі, якія абяцаюць адказаць на пытанні ўдзельнікаў.
На старонцы мерапрыемства ў Instagram арганізатары пералічваюць 4 нагоды прыехаць на сустрэчу, там жа публікуецца актуальная інфармацыя.
Media
Last modified onПятніца, 13 Чэрвень 2025 11:45
Related items
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі