Моцны вецер не сарваў працэсію католікаў у Гродне, але ў адным месцы яе давялося адмяніць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У нейкі момант грознае неба нават парадавала яркай вясёлкай.
Увечары 19 чэрвеня праз цэнтр Гродна прайшла каталіцкая працэсія. Вернікі сабраліся на «маніфестацыю веры» з нагоды ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста. Гэта штогадовая Эўхарыстычная працэсія, якая праходзіць па вуліцах населенага пункта, каб дабраславіць яго, нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць пра сваю веру.
У гэты раз католікам у Гродзенскай вобласці давялося праводзіць працэсіі Божага Цела ва ўмовах моцнага ветру і дажджу. Аднак непагадзь не сарвала шэсце ў Гродне [глядзіце ніжэй відэа – са сторыс у профілі біскупа Гродзенскага].
У нейкі момант грознае неба нават парадавала яркай вясёлкай, якую лічаць знакам надзеі і Божага дабраславення.
Таксама бачылі вясёлку ўдзельнікі працэсіі ў Гудагаі, дзе шэсце праводзілі пад дажджом.
А ў населеным пункце Варняны акрамя моцных парываў ветру і дажджу прайшоў яшчэ і град. Таму тут працэсію давялося адмяніць і перанесці яе правядзенне на раніцу нядзелі.
Нагадаем, у Мінску масавая працэсія Божага Цела прайшла 15 чэрвеня [фота, відэа]
Related items
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў