Без біскупа і публічнасці адзначылі свята ў Вільні беларускія католікі ў эміграцыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Затое на фэст прыязджаў музыка з Беларусі.
Фэст супольнасці беларускіх католікаў у Вільні прайшоў 24 жніўня, у дзень памяці апостала Барталамея, імя якога носіць беларускі касцёл у літоўскай сталіцы. У гэты раз упершыню не з'явілася публічных справаздач аб парафіяльным свяце – супольнасць не можа дзяліцца шматлікімі момантамі свайго жыцця з меркаванняў бяспекі вернікаў і гасцей парафіі.
Фота амаль не публікавалі ў сацсетках ні парафіяне, ні паблік супольнасці [UPD: на трэці дзень пасля фэсту некалькі здымкаў выклала парафія].
Вядома, што на свяце чакалі біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя. Але за тыдзень да фэсту ў парафіі абвясцілі, што біскуп не прыедзе. Прычыны не афішуюцца.
Грамадзянам Беларусі трапіць цяпер у Літву не так проста. Каб на асабістым аўто з беларускімі нумарамі ўехаць у краіну, трэба мець від на жыхарства ў Літве ці літоўскую візу. Да таго ж, чэргі на ўезд у суботу і раніцай у нядзелю перавышалі 200 аўто – час чакання складаў каля 20 гадзін.
Напярэдадні свята ў Вільні біскуп Гродзенскі быў на ўрачыстасцях у Браславе, на мяжы з Латвіяй. Адтуль праз суседнюю рэспубліку таксама можна было б дабрацца ў сталіцу Літвы. Але бліжэйшы ад Браслава пункт пропуску ў Латвію цяпер закрыты, а ўмовы ўезду прыкладна такія ж, як і ў Літву.
Нагадаем, у чэрвені беларускую супольнасць у Вільні ўпершыню за доўгі час змог наведаць іерарх з Беларусі – гэта быў біскуп Андрэй Зноска.
Затое цяпер на свята беларускай парафіі ў Вільні прыязджаў музыка, які працягвае жыць у Беларусі – ён парадаваў канцэртам суайчыннікаў у эміграцыі. Аднак імя артыста не называецца – зноў жа з меркаванняў яго бяспекі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт