Экс-пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску скіроўваюць на служэнне ў Барысаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Чакаецца, што ўрачыста вітаць новага пробашча будуць у наступную нядзелю.
Праз год пасля таго, як былога шматгадовага пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску, закрытага ўжо амаль 3 гады, ксяндза Уладзіслава Завальнюка звольнілі і адправілі на пенсію, яго накіроўваюць на новае месца служэння.
Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але, як даведаліся вернікі, святара прызначаюць пробашчам парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Гэта новы касцёл, які быў пабудаваны і асвечаны ў 2021 годзе. Пробашчам гэтай парафіі з'яўляецца ксёндз Аляксей Раманчук, якога накіроўваюць на служэнне новым кусташам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.
Чакаецца, што ўрачыста вітаць новага пробашча ў Барысаве будуць у наступную нядзелю, 14 верасня. Некаторыя парафіяне ўжо даведаліся гэтую навіну і ўспрынялі з радасцю, паколькі добра ведаюць і ставяцца з вялікай павагай да ксяндза Уладзіслава.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах