А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён апублікаваў відэа працэсу і прадставіў навінку.
Да свята Маці Божай Ружанцовай паказваем, як вырабляюць тыя самыя ружанцы – пацеры для малітвы Ружанца, якой прысвечаны увесь месяц кастрычнік у Каталіцкай царкве.
Аказваецца, набыць ружанцы можна не толькі ў Польшчы. Арыгінальныя пацеры стварае беларускі майстар рэлігійных вырабаў. Ён апублікаваў відэа працэсу і прадставіў навінку – ружанец разам са стацыямі Крыжовага шляху.
Цікава, што майстар-мужчына таксама вышывае кашулькі для хросту і стварае іншыя вырабы. Як завуць мужчыну і з якой ён мясцовасці, дакладна не вядома: на старонцы не пазначана ніякай інфармацыі. Гэты паблік у Instagram мы заўважылі выпадкова – ён пакуль непапулярны, мае мала падпісчыкаў і рэакцый.
Media
Last modified onАўторак, 07 Кастрычнік 2025 14:21
Related items
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара