Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Кардынал Клаўдыё Гуджэроці звярнуўся да моладзі ў Брэсце.
Спецыяльны Пасланнік Папы Рымскага на ўрачыстасцях 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі кардынал Клаўдыё Гуджэроці 26 кастрычніка наведаў Юбілей моладзі ў Брэсце. У касцёле Узвышэння Святога Крыжа ён прамовіў вельмі светлую і натхняльную катэхезу для моладзі, а пазней – гамілію падчас святой Імшы.
Ватыканскі іерарх пажадаў:
«Няхай Пан Бог, якому вас даручаю, апякуецца вамі, вас благаслаўляе, дае сілу жыць надзеяй».
Ён папрасіў моладзь «занесці благаслаўленне» ад імя Папы Льва XIV усім, хто чакае падтрымкі, суцяшэння, надзеі:
«Не толькі людзям, але таксама ўсёй краіне, якая не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі. Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасці і шчасці. Гэта таксама пажаданне католікаў усяго свету, скіраванае да вас».
Кардынал папрасіў маліцца за Папу, за мір і згоду ва ўсім свеце.
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах