BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?

Як вядома вернікам, ранейшыя спробы на працягу ўсіх апошніх гадоў зарэгістраваць супольнасць не давалі выніку.

Капуцыны ў Беларусі афіцыйна паведамілі аб тым, што 3 сакавіка 2026 года прадстаўнік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў уручыў брату Алегу Шэнду, кусташу меншых братоў капуцынаў у Беларусі, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі «Рымска-каталіцкая манаская абшчына "Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў"».

Такім чынам, упершыню беларускія капуцыны атрымалі афіцыйны статус. Як вядома вернікам, ранейшыя спробы на працягу ўсіх апошніх гадоў зарэгістраваць супольнасць не давалі выніку.

Статут карэктавалі, уносілі праўкі, але ў рэгістрацыі капуцынам усё адно адмаўлялі. Яны працягвалі служыць у парафіях некалькіх гарадоў Беларусі, утвараючы Кустодыю – касцёльную структурную адзінку, але не маючы афіцыйнага статусу арганізацыі, прызнанай дзяржавай.

Цяпер гэта адбылося, і вось што гэта азначае.

Манаская супольнасць стала асобнай рэлігійнай арганізацыяй, што надало юрыдычную асабовасць у дзяржаве, і атрымала адпаведныя правы – напрыклад, права кляштараў на сваю маёмасць, банкаўскі рахунак. Якія яшчэ новыя магчымасці дасць дзяржаўная рэгістрацыя, стане зразумелым пасля апублікавання Статута.

Брат Алег Шэнда ў артыкуле для сайта архідыяцэзіі выказаў спадзяванне ў агульных словах, што афіцыйны статус дасць «штуршок для далейшага развіцця на карысць духоўнага, культурнага, сацыяльнага і асветніцкага ўзбагачэння» Беларусі.

Дзякуючы каму супольнасць капуцынаў, нарэшце, зарэгістравалі? Невыпадкова, што гэта адбылося ў гадавіну важнага юбілею – 800-годдзя нараджэння для Неба святога Францішка Асізскага, заснавальніка ордэна (капуцыны – адгалінаванне ордэна францішканаў).

Вернікі ўпэўненыя, што заступніцтва гэтага вялікага святога дапамагло ў справе рэгістрацыі арганізацыі. Таксама хрысціяне вераць, што Бог дзейнічае праз людзей.

У асяродку беларускіх католікаў ёсць меркаванне, што рэгістрацыя супольнасці капуцынаў стала таксама заслугай кардынала Клаўдыё Гуджэроцці, які ў кастрычніку 2025 году прыязджаў у Беларусь, праводзіў перамовы з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, у тым ліку і на тэму дзейнасці капуцынаў – наколькі вядома вернікам.

Цікава, што перакладчыкам пры такіх сустрэчах быў адзін з братоў ордэна – яны ўжо некалькі гадоў служаць супрацоўнікамі Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

Згодна з дакументамі, арганізацыя капуцынаў увайшла у структуру рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 04 Сакавік 2026 15:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць