BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святы Айцец да іракскіх хрысціян: Касцёл ганарыцца вамі

Папа Францішак запэўніў у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу і насілля з боку тэрарыстычных груповак, захапіўшых значную частку краіны.

3 верасня 2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё прыбыўшых на агульную аўдыенцыю з Іраку, Пантыфік адзначыў, што Касцёл – гэта Маці, і як ўсе маці, ён суправаджае сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі: ён “падымае сына, які ўпаў, вылечвае хворага, шукае згубленага, абуджае заснуўшага, а таксама бароніць дзяцей безабаронных і якія падвяргаюцца пераследу”. “Сёння я жадаю запэўніць вас – асабліва самых апошніх, гэта значыць безабаронных і пераследаваных – у сваёй блізкасці: вы знаходзіцеся ў самым сэрцы Касцёла”, - сказаў Папа.

“Касцёл пакутуе разам з вамі і ганарыцца вамі, ён ганарыцца такімі сынамі, як вы. Вы – яго цвярдыня, канкрэтнае і сапраўднае сведчанне яго паслання аб збаўленні, прабачэнні і любові. Я абдымаю ўсіх вас, усіх. Няхай Пан вас благаслаўляе і бароніць”, - пажадаў Святы Айцец.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць